Ад Comedy Батл да Гродна: сустрэча з Аляксем Рамановічам прашла ў DOM46 (відэа)

|

Малады актор з Санкт-Пецярбурга Аляксей Рамановіч стаў вядомым не толькі ў Гродне дзякуючы удзелу ў шоў Comedy Батл (Дуэт “Соседи”).  11 жніўня ў DOM46 ён запрасіў на сустрэчу гарадзенцаў, што цікавяцца кіно і тэатрам, ці збіраюцца звязаць лёс з акторскай прафесіяй.


Госці  DOM46 насамрэч адчувалі сябе як дома – размясціліся на посцілках, папівалі гарбатку і смакавалі торцік. Тым часам Аляксей распавядаў прысутным  пра ўласны досвед выбару прафесіі і піцерскага акторскага жыцця, заспяваў некалькі песень, ахвотна адказваў на пытанні, што задавалі госці.

Даведацца пра падрабязнасці сустрэчы і адчуць яе атмасферу вы зможаце з відэа:

 

 

Здымкі і мантаж Волі Новік