Азёры: вяртанне ў дзяцінства
І не толькі таму, што я тут нарадзілася. Гэта ўнікальнае месца, дзе жыццё праходзіць на фоне цудоўнай прыроды блакітных азёр і зялёных лясоў. У першую чаргу тут жывуць людзі, якіх добра ведаеш. Вёска яшчэ не страціла сваёй самабытнасці і непаўторнасці.
Фота зроблена на світанку на возеры Белае. Тут заўсёды многа рыбакоў.
Увечары можна ўбачыць, як гуляюць дзеці. Ужо дастаткова позна, але не хочацца вяртацца дахаты.
На світанку возера асабліва прыгожае.
Рыбакі дзеляцца ўражаннямі аб сённяшняй лоўлі рыбы.
Возера ўражвае сваёй прыгажосцю
Трэба знайсці хвілінку для таго, каб прыйсці ў госці да сваёй сяброўцы. Мы з ёй сябруем з самага дзяцінства. І нават цяпер мы заўсёды знаходзім час, каб сустрэцца і падзяліцца ўражаннямі, перажываннямі, праблемамі. Таму не пагаджуся з меркаваннем, што жаночага сяброўства не бывае.
У вёсцы заўсёды шмат працы.
Добра летам у вёсцы! Мая дачка вельмі любіць прыязджаць у Азёры. Тут жывуць бабуля з дзядуляй, у якіх яна любіць праводзіць лета, ёсць сяброўкі, а таксама чацвяраногія сябры.