Авіятары збяруцца ў Шчучыне, каб палятаць з нагоды дня ВПС
“Сярод нашых ветэранаў ёсць лётчыкі, якія некалі лёталі на звышгукавых самалётах. Яны валодаюць неацэнным вопытам, які, несумненна, цікавы як маладым лётчыкам, так і простым шчучынцам. Дзень ВПС – гэта як раз нагода сустрэцца і падзяліцца ўспамінамі з сябрамі”, – сказаў Андрэй Чарнышоў.
Паводле яго словаў, у лётчыкаў ёсць традыцыя – дзень ВПС адзначаць разам, у цёплай сяброўскай абстаноўцы.
“Маладыя лётчыкі імкнуцца правесці гэты дзень у небе, абавязкова падняцца ў паветра, а лётчыкі са стажам больш цэняць асабістыя стасункі і любяць сустракацца адзін з адным, нават калі для гэтага трэба праляцець сотні кіламетраў”, – сказаў лётчык.
Раней меркавалася, што на дзень ВПС Шчучынцы правядуць адкрыты авіяцыйны фестываль, але Андрэй Чарнышоў паведаміў, што гэтым разам вялікага свята ў гонар авіятараў не будзе. У Шчучын зляцяцца лёгкаматорныя самалёты з Мінска, Брэста, Віцебска, Маладзечна, Слуцка. Лётчыкі правядуць шэраг навучальных палётаў, а таксама абмяркуюць перспектывы і праблемы развіцця лёгкаматорны авіяцыі ў Беларусі.
Апошнім часам Шчучын актыўна пацвярджае званне горада авіятараў. Некалі тут грунтавалася база ВПС, аэрадром гудзеў ад самалётаў, адсюль ўзляталі МіГі і іншыя ваенныя самалёты. Дарэчы, літаральна на днях ўезд у горад авіятараў ўпрыгожыў легендарны самалёт МіГ-25. Абноўлены самалёт ўсталявалі на высокім бетонным п’едэстале недалёка ад з’езда з трасы М6. Раней гэты самалёт лётаў у небе над Шчучынам, потым доўгі час не выкарыстоўваўся.
Больш за год таму у горадзе створана, актыўна развіваецца і прапагандуе малую авіяцыю грамадскае аб’яднанне аматараў авіяцыі “Точный”. Ад снежня 2014 тут дзейнічае школа пілотаў для дарослых, любы ахвочы можа навучыцца пілатаванню і атрымаць пасведчанне пілота-аматара. У школе ёсць некалькі лёгкаматорным самалёце, у тым ліку Cessna-150, Cessna-172, Socata Rallye-150.
Ад верасня плануецца пачаць навучанне пілатаванню на планёрах і першая група Школы юных пілотаў. Аб’яднанне “Точный” займаецца таксама тэхнічнай ацэнкай паветраных судоў, правядзеннем авіяцыйна-спартыўных святаў, спаборніцтваў, агляднымі і адмысловымі палётамі. Дарэчы, самалёты “Точного” плануецца задзейнічаць 6 верасня пры правядзенні ў Шчучыне Дня беларускага пісьменства, зараз прымаецца рашэнне аб фармаце іх удзелу.