Школьнікі Гродзенскай вобласці 1 верасня адкрыюць марафон і запусцяць у неба паветраныя шары

Урачыстыя лінейкі да Дня ведаў ва ўсіх школах вобласці будуць адзначаны аднолькавым дзеяннем: на іх абвесцяць аб пачатку акцыі даўжынёю ў навучальны год, у якой возьмуць удзел усе без выключэння школьнікі –  “Марафону ведаў гісторыі вайны”.

 

Імпрэза, прысвечаная пачатку марафона, завершыцца флэшмобам “Маё пасланне роднай краіне” – дзеці з усіх школ адначасова адпусьцяць у неба тысячы каляровых паветраных шароў з сімвалам міру і запаветнымі для кожнага пажаданнямі радзіме. “Марафонскім” для вучняў з рэгіёна стане кожны шосты школьны дзень. Прынята рашэнне, што ён будзе прысвечаны экскурсіям па родным краі, “жывым” чытання кніг пра вайну, сустрэчам з ветэранамі, а таксама працоўным дэсантам па навядзенні парадку каля помнікаў і абеліскаў вайсковай славы.

 

Да пачатку марафона падарунак першакласнікам зробіць Беларускі саюз жанчын. Тых, хто нарадзіўся ў Дзень ведаў, першымі запросяць на анімацыйную экскурсію па месцах баявой славы, створаную па праекце “Памяць у граніце” абласной структуры жаночай арганізацыі. Саюзу жанчын дапамаглі падрыхтаваць гэтую экскурсію студэнты Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы.

 

Імяніннікі атрымаюць у падарунак кнігу пра вайну, іх чакаюць і іншыя сюрпрызы падчас “гістарычнага маршрута”. Па словах намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Лісковіча, у гэтым годзе канцэпцыю святкавання Дня ведаў у Гродзенскай вобласці задумалі як яднанне трох пакаленняў – сучаснасці, будучыні і пакалення Пераможцаў.

 

У год 70-годдзя Перамогі з першага навучальнага дня школьнікам нагадаюць аб гераічным мінулым іх краіны, подзвігу ветэранаў і самаахвярнасці пасляваеннага пакалення.