Спас – усім рабочы час: праваслаўныя вернікі пасвянцілі яблыкі.

|

Са Спасам у нашых продкаў быў звязаны старажытны звычай – дзячыць багам за новы ўраджай і благаслаўляць яго плады.
Увогуле, Спас складаецца з трох часта: першы, мядовы, адзначаецца 14 жніўня, другі, яблычны – 19  а  трэці, арэхавы  –  29 жніўня.

 

Канец лета – самы гарачы перыяд у сборы ураджаю. Дажынаецца жыта, пачынаецца уборка яравых. А ў садах даспявае садавіна: яблыкі, грушы, слівы…  І трэба паспець усё сабраць, каб нічога не сапсавалася, а запасаў хапіла б на доўгую і халодную зіму.

 

У пагансакай традыціі Спас – гэта бажаство, якое ўвасобіла ў сабе Духа ўраджаю.  Магчыма, Спас нават узначальваў цэлы пантэон духаў. Бо  хутчэй за ўсё, у нашых продкаў былі свае Духі палёў, лясоў ды лугоў. Да іх звярталіся за дапамогай, іх малілі аб новым вялікім ураджаі, ім пакланяліся ды ім жа казалі дзякуй.

 

 

З цягам часу  Спасаўскія святкі ўвайшлі ў царкоўны каляндар. Ад 14 да 27 жніўня быў уведезены пост, які ў народзе называюць, што і не дзіўна, спасаўскім. І вось з трымя Спасамі пачалі супадаць хрысціянскія святы: Усяміласцвага Спаса і Прасвятой Багародзіцы, якое было заведзена у ХІІ стагоддзі, Прэабражэння  Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста і свята ў гонар Нерукатворнага Вобраза Ісусу Хрыста.

 

 

Галоўнае ж спасаўскае свята – гэта, канешне, Яблычны Спас. У гэты дзень не працавалі.  У царкве свенцяць яблыкі, мёд, грушы і нават жыта. Дарэчы,  да гэтага дня есці яблыкі забаранялася. Нават казалі, што ў жанчына, што з’есць яблыка да Спасу, могуць паўміраць дзеці. Але, хутчэй за ўсе, нагодаю для такіх перасцярог былі непазбежныя праблемы са страўнікам, што пачынаюцца ад зялёных яблыкаў.

 

 

На Другі Спас таксам пяклі пірагі – з яблыкамі, грушамі, слівамі, рабілі яблычныя кісялі і кампоты. Частавалі суседзяў, родных ды проста  мінакоў. Раздавалі яблыкі і пірагі каля царквы бедным і хворым. 

 

 

Трэці Спас – гэта амаль канец гаспадарчых прац у полі ці гародзе. Гэтым днём асвячалі жыта ды арэхі. У народнай культуры свята асацыявалася са згортваннем ўсіх сельскагаспадарчых работ і падрыхтоўкай палёў да зімы. Беларусы сыходзілі ў лясы – канешне, па грыбы. Лічылася, што з гэтага часу іх ужо можна збіраць для нарыхтоўкі – салення ці марынавання.

 

 

Казалі, што на працягу Спасаўкі павінна быць “рабінавая ноч”  –  навальніца з вялікмі дажджом і ветрам. Верылі, што ў гэтую  ноч чэрці выходзяць з пекла. Але доўга быць на зямлі яны не могуць, бо вельмі хутка пра іх забавы даведваецца Ілля-прарок і, узброіўшыся маланкамі,  загоніць на сваё месца.

 

 

А яшчэ было прынята гадаць на ўрадажаі. Напрыклад, калі на Макаўе ідзе дождж, то ў лесе будзе шмат грыбоў, а вось калі буслы адлятаюць да Другога Спаса, то зіма будзе марозная. А яшчэ хваляваліся за пажары на палях  – калі дождж доўга не ішоў, то чакалі, што іх будзе вельмі шмат. Таксама прыкмячалі, што ад Спаса пачынае халадаць: “Спас – бяры рукавіцы ў запас” ці “Ад Першага Спаса – халодная раса”.