Паміж рокам і фанкам
Падчас канцэрта слухачы пачулі ў выкананні спевака беларускамоўныя і англамоўныя песні ўласнага аўтарства музыкі, а таксама англамоўныя песні гурта Coldplay і спевака Джо Кокера.
На пытанне карэспандэнта “Твайго стылю”, як П.Гарадзенскі ацэньвае свой выступ, музыка адказаў так: “У цэлым выступ спадабаўся, хаця я заўсёды стаўлю сабе тройку па пяцібалавай шкале, каб было да чаго імкнуцца. Наперад і толькі наперад, бо няма часу расслабляцца”.
У сераду Пётра плануе выступіць ў клубе “Графіці” ў Менску.
У Гародні музыка плануе праводзіць свак канцэрты кожную нядзелю. Праз тыдзень або два, у нядзелю, музыка ладзіць канцэрт у Каробчыцах, дзе прадставіць на суд слухачам пяць новых беларускамоўных песень.
У планах П. Гарадзенскага канцэрты ў клубах Віцебска, Гомеля і Магілёва.
Фота аўтара