Беларускай дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце – 24 гады

Разам з гэтым дзяржава стала самастойнай як палітычна, так і эканамічна. У гэты ж дзень было прынята рашэнне аб спыненні дзейнасці Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), а МУС і КДБ больш не падпарадкоўваліся “цэнтру”, што значыць Маскве.

 

Гэты дзень можна сустрэць яшчэ пад назвай “Дзень Адраджэньня”. І так лічыць – мэтазгодна. Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага Савета і адзін са складальнікаў Дэкларацыі, у адным са сваіх артыкулаў напісаў:

 

Зразумела, што па сваёй значнасьці для Беларусі 25 сакавіка 1918-га і 25 жніўня 1991-га стаяць побач”.

        

Але ёсць ва ўсім гэтым адна супярэчнасць. 25 жніўня 1991 года пакуль што ў цені падзеі, якая адбылася на год раней. Чаму так? Фактычна, Дэкларацыя ад 27 ліпеня 1990 года аб дзяржаўным суверэнітэце, зрабіла ў віры ўсіх падзей таго часу Беларусь незалежнай ад СССР, але не цалкам. Асобныя органы яшчэ падпарадкоўваліся Маскве. І на той момант прыняцце Дэкларацыі было асноўнай задачай, якая была паспяхова вырашана. Гэты ж дзень пасля пачаў святкавацца як дзень Незалежнасці да 1996 года. Небеспадстаўна. Але жнівеньскія падзеі 1991 таксама павінны ўзгадвацца, бо  Беларусь стала цалкам  незалежнай краінай.

 

Гісторык Андрэй Ціхаміраў выказаўся наконт гэтай падзеі так:

 

“Дата вельмі важныя, павінна мець больш шырокі розгалас у грамадстве і павінна быць больш прысутная ў грамадскай свядомасці. Падзеі жніўня 1991 года паволі знікаюць у памяці і перастаюць быць важнымі, на жаль”.

        

Хтосьці можа палічыць, што менавіта гэты дзень можна лічыць Днём Незалежнасці. Магчыма, ён будзе мець рацыю. Пакуль жа, нам трэба чарговы раз здабываць незалежнасць. Можа стацца так, што Беларусь у будучым будзе мець не адзін такі дзень. Але гэта будучыня. А зараз варта ісці сваім шляхам і імкнуцца, каб грамадства памятала і шанавала тое, што было здабыта 24 гады таму.