“Хачу, каб непатрэбныя рэчы знаходзілі сваё другое жыццё”: распавядае гаспадар “Волшебной лавки”

Пры ўваходзе ў крамку адразу ўражвае вялікая колькасць разнастайных рэчаў: ад кніжак і кружэлак да рэчаў, вырабленых рукамі рамеснікаў.

 

 

Тут ёсць усё: бытавая тэхніка, музычныя інструменты, фотакамеры, кніжкі, кампутарныя прыналежнасці, розныя скураныя рамесніцкія вырабы і нават біжутэрыя з гадзіннікамі.

 

 

 

Гаспадар крамкі распавядае: “Кліентаў яшчэ малавата, бо крама вельмі спецэфічная, ды і асаблівай рэкламы яшчэ нідзе не было. Але людзі заходзяць, знаходзяць нейкія для іх цікавыя рэчы і купляюць”.

 

 

Дарэчы, падчас размовы ў крамку зайшло 4 наведвальніка, а два з іх нават набылі некаторыя рэчы. Адзін пакупнік набыў жалезныя шарыкі, якія шукаў напрацягу двух гадоў і чыста выпадкова зайшоўшы ў “Волшебную лавку, нарэшце знайшоў сваю “маленькую мару”.

 

 

 

Пётр распавядае пра асноўныя ідэі стварэння крамкі:

 

“Я хачу, каб непатрэбныя рэчы знаходзілі сваё другое жыццё. Прынцып працы крамы такі – людзі прыносяць непатрэбныя ім рэчы, мы разам абгаворваем кошт рэчы і суму, якая застанецца за рэалізацыю, кліент у любы дзень можа прыйсці і забраць нерэалізаваную рэч. Працэс складання дамовы прымітыўна просты. Да мяне з прапановамі рэалізацыі рэчаў можа звярнуцца любы чалавек, я рады ўсім”.

 

Дарэчы, важна адзначыць, што “Волшебная лавка” не бярэ з уладальнікаў рэчаў камісію за захоўванне тавару, як гэта прынята ў іншых камісійных крамах.

 

 

Пётр працягвае:

 

“Часта свае вырабы сюды прыносяць розныя рамеснікі, таксама часта завітваюць калекцыянеры, часта знаходзяць цікавыя для іх рэчы. Але сама проста працаваць калі кліент складае замову і ўказвае там менавіта што яму патрэбна. Калі я знаходжу патрэбную рэч, то проста тэлефаную кліенту і кажу, што замова выканана”.