Амерыканскі бард Джош Ланса спяваў у Гродна песні на вершы Пушкіна і распавёў, чаму вывучае рускую ды беларускую мовы
Джош Ланца – гэта, сапраўды, ўнікальны выканаўца ў бардаўскай тусоўцы. Тым больш – постсавецкай. Нячаста сустрэнеш на нашых бардаўскіх фэстах амерыканца, які спявае песні на рускай мове. Свет выканаўцаў аўтарскай песні вельмі вузкі – і ўсе адзін аднаго ведаюць, але усё-роўна Джош выклікае на мерапрыемствах цікаўнасць і здзіўленне.
Канцэрт у Гродна Джош пачаў з песні на французкай мове: – Які паліглот! – шапталіся ў залі. Але ўжо ад першых песен тут ўсталявался даверлівая і вельмі цеплая атмасфера.
Гэта была сапраўдная творчая сустрэча – гледачы задавалі пытанні, Джош чытаў вершы і спяваў песні, гродзенцы распавядалі пра горад і гісторыю, а таксама адкрывалі для сябе, здаецца вядомага яшчэ са школьнай праграмы, Пушкіна.
Амерыканскі выканаўца нарадзіўся ў сям’і музыкаў ў Кліўлендзе, што ў ЗША. Вывучыўся граць на гітары, а ў старэйшых класах пачаў вывучаць рускую мову і культуру.
– Але я быў не вельмі добрым вучнем, – усміхаецца Джош.
Мы размаўлялі з Джошам перад самым пачачаткам яго выступа у Гродна. Ён настройваў гітару і вельмі кранальна хваляваўся.
– У 1993 годзе я ўпершыню прыехаў у Расію. Краіна вельмі мне спадабался. І падчас гэтай вандроўкі пачуў песні ў выкананні Высоцкага. Яны мяне вельмі ўзрушылі і пакінулі моцнае ўражанне.
Дарэчы, вядомая “Скалолазка” у выкананні Джоша выклікала сапраўдны фурор на фестывалі бардаўскай песні пад Баранавічамі, які прайшоў на возеры Гаць 21–23 жніўня.
А яшчэ амерыканца захапляе паэзія Пушкіна. Ён нават зрабіў цэлы праект, прысвечаны знакамітаму рускаму паэту. Некалькі песен на его словы гучалі і ў Гродна. Тыя з гродзенцаў, што чакалі рамансаў, былі спачатку вельмі здзіўлены – амерыканец прапанаваў гледачам свой аўтарскі падыход да вядомых твораў – са сцэны гучаў сапраўдны рок.
– Галоўнае, усе рабіць “па фану”, каб падабалася самаму, – распавядае Джош.
– Чаму – Пушкін і руская мова?
– Я сам не ведаю і не магу для сябе адказаць на гэтае пытанне, але калі я я бяру ў рукі гітару, то адчуваю сябе вельмі добра. Гэта, канешне, больш хобі ды добрая магчымасць пазнаёміцца з рознымі цікавымі людзьмі. А сапраўды, я праграміст, – усміхаецца Джош
– А як жа беларуская мова?
– Я, шчыра кажучы, пачаў вучыць дзве песні на вашай мове, але яна, як аказалася, зусім іншая і вельмі адрозніваецца ад рускай. Але абяцаю, што наступны раз, калі я завітаў у Беларусь і ў ваш горад, то абавязкова праспяваю “Простыя словы”.
Дарэчы, Джош, у Беларусі ужо другі раз па запрашэнні сваіх сяброў. Першы раз ён наведаў нашу краіну летась – тады амерыканец прымаў ўдзел у фестывалі “Зялёны гран-пры”, які традыцыйна праходзіць каля Гродна.
У планах барда з Сіэтла прыехаць у Беларусь на больш працяглы час – на год ці два і шчыльна заняцца вывучэннем мовы, культуры і музыкі нашай краіны.
Здымкі Вольгі Мілавай.