Астрынская царква Праабражэння Гасподняга святкуе 150-годдзе

|

З гэтае нагоды ў суботу ў храме адбудзецца ўрачыстае служэнне Боскай літургіі, якую ўзначаліць высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. У нядзелю прыхажан парадуе сваім выступам хор духавенства Гродзенскай епархіі.

 

Як прыход рыхтуецца да ўрачыстасці, глядзіце ў відэарэпартажы ад выпускніцы гарадзенскай “Медыястудыі” Інгі Мармыш.