Адбылася вечарына памяці Эдуарда Мазько – гісторыка, выкладчыка і паэта
Галіна Мазько з Анатолем Брусевічам зачытвалі некаторыя вершы Эдуарда,
а прафесар Аляксей Пяткевіч распавядаў пра тое, як пазнаёміўся з Мазько-студэнтам.
Паэтка і выкладчыца Ала Петрушкевіч зачытала верш, які прысвяціла памяці Эдуарда, а гісторык Генадзь Васюк распавёў пра сяброўства сем’ямі.
Выступіла таксама і прафесар Святлана Куль, якая працавала з Эдуардам у навуковай лабараторыі 8 год.
Варта сказаць, што яна з нядаўніх часоў таксама пачала пісаць вершы і зачытала два з іх, якія яна прысвяціла памяці сябра.
Эдзіку Мазько
Ты мне даўно не звоніш на мабільнік,
А без цябе ў Гародні нецікава.
Нібыта ты гасцюеш недзе ў Вільні,
Або адтуль паехаў да Варшавы.
Няма цаны, не вызначаны кошты
Маёй з табой бяседы вечаровай,
Злучае нас цяпер другая пошта,
Дзе не патрэбны літары і словы.
І гэтую размову паміж намі
Не перарваць, і не сказаць “Бывай!”,
Бо ты са мной дажджамі і снягамі
On-line.
28.08.15.
Трошкі пазней Святлана Куль распавяла пра значны навуковы ўнёсак Эдуарда Мазько ў развіццё беларускай гістарычнай навукі.
Таксама выступалі з прамовамі і іншыя прысутныя.
Здымкі аўтара.