Жабракі ў Заходняй Еўропе і Беларусі: колькі з іх патрабуе дапамогі, а колькі проста падманвае?
У Заходняй Еўропе шмат бяздомных і жабракоў. На некаторых вуліцах Люксембурга кожныя дваццаць метраў сядзіць па адным. Я сказаў аднаму, што не дам грошай, бо такіх як ён стала занадта шмат. Калі б я пачаў даваць аднаму, я б мог ніколі не скончыць, і ў рэшце ў мяне б не засталося нічога. У той жа час многія з іх нават могуць быць агрэсіўнымі, калі ты дасі ім менш за еўра. Бядняк, хлопец з мыліцамі, які відавочна жыве ў нястачы, адказаў, што ведае аб гэтай праблеме і злуецца на іншых жабракоў, бо многія просяць не таму, што на самой справе маюць патрэбу, а таму, што гэта лёгкі спосаб зарабіць.
Гэта вельмі бянтэжыць: не кожны, хто просіць грошы на вуліцах, на самой справе жыве ў нястачы. Гэта не азначае, што беднасці не існуе, гэта проста значыць, што некаторыя хлуслівыя людзі выкарыстоўваюць шчодрасць насельніцтва. Гэта добры хітрык, асабліва ў той час, калі пытанне бяздомнасці і беспрацоўя даволі шырока існуе ў краінах Заходняй Еўропы.
Гэта вядзе найперш да недаверу. У Люксембургу пра гэта шмат размоваў ды чутак. Напрыклад, банды з Францыі, якія прывозяць жабракоў у вялікіх фургонах у Люксембург. Увечары іх “начальнікі” збіраюць грошы, амаль нічего не пакідаючы самім беднякам. Гэта таксама адбываецца ў мясцовым маштабе: муж пасылае жонку прасіць міласціну, а сам сядзіць у бары ды п’е піва, чакаючы, пакуль яна вернецца з грашыма. Таксама ёсць рэпартажы пра іншаземцаў, якія прыязджаюць улетку, каб прасіць міласціну, не таму, што жывуць бедна, а каб зарабіць на машыны і нават дамы ў сваіх краінах. Некалькі гадоў існуюць групы, якія раздаюць улёткі, просячы грошай для хворага сваяка. Ён знаходзіцца ў шпіталі і памрэ праз месяц, калі яму не зробяць аперацыю. Улёткі і людзі на іх, аднак, не мяняюцца з года ў год.
Людзі на Захадзе ніколі не давярялі бізнесмэнам і службовым асобам, ставячы пад сумнёў іх намеры. Але цяпер людзі цалкам перастаюць давяраць іншым людзям на вуліцах, не толькі жабракам. На жаль, як паказвае гэты прыклад, не без прычыны. На вакзалах у Беларусі заўсёды папросяць грошай, каб купіць білет на цягнік. Гэтыя людзі кажуць, што забыліся на свой кашалёк ці прыдумляюць любое іншае апраўданне. Многія людзі цяпер патрабуюць ад іх пачаць працэс куплі білета. Раптам, большасці з гэтых людзей, адчайна маючых патрэбу ў білеце на цягнік, ён больш не патрэбны.
Я таксама заўважыў вялікую розніцу паміж незнаёмцамі на вуліцах Беларусі і Заходняй Еўропы. Калі я спытаў дарогу ў Люксембургу, найперш жанчына спраўдзіла, ці не было кагосьці іншага, хто спрабуе абрабаваць яе, пакуль я адцягваю яе размовай. Яна была мілай і ветлівай, але яе першай рэакцыяй быў страх, таму што нейкі незнаёмец размаўляў з ёй на вуліцы. Людзі баяцца, таму што рабаўнікі часам нападаюць нават удзень, толькі каб завалодаць мабільнікам. Часта жабракі і бяздомныя самі па сабе дастаткова агрэсіўныя, бесцырымонныя і нават спаражняюцца на вуліцах. Яны вельмі адрозніваюцца ад жабракоў у Гродне, якія, у большасці, ціхія і не турбуюць мінакоў. Гэта наўрад ці ўявіш у маім горадзе. Абавязкова адзін з іх пачне лямантаваць і абражаць вас.
Асабіста мне цікава, чаму я павінен даваць грошы камусьці, хто абвінавачвае мяне, бо маё жыццё лепшае за яго. З іншага боку, я ўжо даваў грошы некалькім людзям, дзе я ўсё яшчэ не магу быць цалкам упэўнены: ці яны проста прыдумалі вельмі добрую гісторыю, ці былі шчырымі. Тым не менш, я не хачу быць занадта недаверлівым і дапамога іншым можа стаць прыемным вопытам.
Адна старая жанчына прасіла міласціну ў адным і тым жа месцы кожны дзень. Я думаў, што яна была часткай адной з банд, якім даводзіцца аддаваць грошы сваім “начальнікам”, і спачатку ігнараваў яе. Бачачы, што яна стаіць там кожны дзень, нават у дождж, я пачаў вітацца з ёй. Нават калі я не буду даваць ёй грошы, я ўсё яшчэ магу быць ветлівым. Такім чынам, мы пачалі вітацца штодня і, хаця я не даваў ёй грошай, яна спытала пра маё здароўе, калі ў мяне была траўма і я ішоў на мыліцах.
Пазней я часам даваў ёй сёе-тое перакусіць і размаўляў з ёй. Яна сказала, што можа памаліцца за маё выздараўленне. Акурат перад ад’ездам у Беларусь я развітаўся з ёй і ўпершыню даў ёй нейкія грошы. Яна была вельмі шчаслівая і сказала, што будзе маліцца кожны вечар аб маім бяспечным побыце цэлы год.
Не ўсе хлусяць, але недавер у адносінах да іншых лёгка спасцігаецца ў Заходняй Еўропе і на жаль, гэта не мізантропія, а непазбежнасць.
Чытайце таксама:
Заходняя і Паўднёвая Еўропа – рай на зямлі?
Рон Солфа, пераклала на беларускую мову Вольга Іллюк