У Гродне праходзіць паседжанне міжурадавага савета ЕАЭС з удзелам Мядзведзева і Кабякова

|

Як раней паведамляла прэс-служба ўрада РФ, парадак дня пасяджэння ўключае пытанні скаардынаванай прамысловай палітыкі ў рамках ЕАЭС, забеспячэння макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці, фарміравання адзінага рынку паслуг, развіцця адносін з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

 

Удзельнікі таксама падпішуць Пагадненне аб рэалізацыі ў 2015-2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі кантрольнымі RFID-пазнакамі шубаў з натуральнага футра. Плануецца, што такі крок дазволіць лепш кантраляваць рынак, у тым ліку імпарт футравых вырабаў.

 

Чакаецца, што Дзмітрый Мядзведзеў таксама правядзе некалькі двухбаковых сустрэч, у прыватнасці, з беларускім калегам Андрэем Кабяковым.

 

Фота Дзмітрыя Брушко