Цікавыя гісторыі звычайных рэчаў: евангелісцкая Біблія 1920 года

Гаспадар крамы Пётр расказвае, што кожная рэч мае сваю гісторыю, але кліенты, што прыносяць іх на рэалізацыю, рэдка распавядаюць нейкія цікавосткі. Але некалькі прадметаў сапраўды заслугоўваюць увагі.

 

Адна з такіх рэчаў – евангелісцкая Біблія на рускай мове, выдадзеная ў 1920 годзе ў Лондане. Пётр расказвае, што кліент прынёс гэтую кнігу некалькі тыдняў таму. Яна патрапіла да яго выпадкова пару гадоў таму: алкаголік прапанаваў абмяняць кнігу на бутэльку гарэлкі і грошы.

 

Пётр адзначае: “Часта бывае, што калекцыянеры альбо звычайныя людзі пачынаюць пазбаўляцца рэчаў па розных прычынах. Самая частая з іх – патрэба ў грошах”.

 

 

Цяперашні гаспадар Бібліі даведаўся, што кніга была выдадзена расійскай эміграцыяй у Лондане, яе прыдбала сям’я, якая з’ехалі з Расіі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У час ІІ сусветнай вайны, сям’я, у якой знаходзілася кніга, пераехала ў Еўропу, а пасля наогул вярнулася ўжо ў савецкую Расію. Бацька былога гаспадара кнігі амаль адразу трапіў ў ГУЛАГ, але падчас Хрушчоўскай адлігі быў рэабілітаваны і вярнуўся да сям’і. Былы гаспадар, пасля смерці бацькоў па нейкіх прычынах пераехаў з Расіі ў Беларусь. З сабой забраў і многія хатнія рэчы, уключна з гэтай Бібліяй.

 

Пётр працягвае: “Былы гаспадар не быў чалавекам набожным, але захоўваў кнігу, як семейную рэліквію. Развітацца з ёй ён вырашыў пасля доўгага перыяду злоўжывання алкаголю”.

 

 

Кніга цікавая і значная таксама тым, што па ўсім тэксце ёсць занатоўкі і пазнакі былых гаспадароў. Гэта робіць дадзенае выданне больш унікальным і цікавым.

 

Пётр распавядае далей: “Варта звярнуць увагу, што ёсць пазначаны нават даты, напрыклад, “29-IV-1955 года”. Ясна, што гэта нейкая значная дата для былых гаспадароў кнігі, але зараз зусім невядома, што яна можа азначаць”.

 

 

Эміграцыйную евангелісцкую Біблію 1920 года можна набыць у краме “Волшебная лавка” па вуліцы Будзёнага 48А. Сюды таксама можна прынесці на продаж даўнія, вінтажныя або цікавыя сучасныя рэчы, якія вам ужо непатрэбныя.

 

Фота Яна Лялевіча