Частный инвестор планирует построить мини-ГЭС в Слонимском районе

|

На гэтым месцы існуе гідратэхнічнае збудаванне, якое не дзейнічае. Раней яно належала ААТ “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”, а пасля было перададзена ва ўласнасць Слонімскага райвыканкама. Інвестар прапануе пабудаваць на гэтым месцы гідраэлектрастанцыю: рэканструяваць існуючыя збудаванні і купіць новае неабходнае абсталяванне. Праект прапаноўваецца ажыццявіць на працягу двух гадоў і здаць у эксплуатацыю восенню 2017 года.

 

Згодна з заканадаўствам, збудаванне застанецца ва ўласнасці раёна, інвестар будзе браць яго ў арэнду. Як паведамілі ў камітэце эканомікі, будаўніцтва аб’екта прадугледжваецца і Дзяржаўнай праграмай будаўніцтва гідраэлектрастанцый у 2011-2015 гадах. Гэты аб’ект быў запланаваны менавіта для рэалізацыі за кошт інвестара. На дадзены момант у Гродзенскай вобласці дзейнічае найбуйнейшая на тэрыторыі Беларусі ГЭС магутнасцю 17 МВт. У рэгіёне падтрымліваюць разнастайныя праекты ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкі. Зараз у Беларусі дзейнічае 45 ГЭС.

 

Фота racyja.com