“Лідсельмаш” адной нагой у элітным раўндзе Лігі чэмпіёнаў па футзале

|

Цяпер для таго, каб патрапіць у лік 16 каманд, якія працягнуць барацьбу за перамогу ў Лізе чэмпіёнаў, нашай камандзе можна нават мінімальна прайграць 2 кастрычніка харвацкаму “Нацыяналю”.

 

Адборачны турнір з удзелам “Лідсельмаша” стартаваў 29 верасня. 

 

У першы дзень спаборніцтваў беларусы адолелі гаспадароў турніру з клуба “Дзьёр ЭТО” з лікам 4-3.

 

30 верасня ў сустрэчы з брытанцамі “Лідсельмаш” вёў у ліку 4-0, але ў канцы гульні прапусціў два галы (4-2).

 

Цяпер на рахунку “Лідсельмаша” 2 перамогі, а ў вугорцаў і харватаў – па адной. “Баку Юнайтэд” абудзьве свае сустрэчы прайграў.