Дух гарадзенскіх вуліц. Фота Сяргея Гудзіліна

|

Вуліца Савецкая (загалоўнае фота вышэй) — месца, дзе віруе гарадзенскае вулічнае жыццё.

 

Дзяўчаткі ідуць на цырымонію вянчання ў Свята-Пакроўскі сабор. Вуліца Элізы Ажэшкі.

 

Жанчына пад парасонам падчас дажджу. Вуліца Кастрычніцкая.

 

Дзеці падчас экскурсіі гуляюць на руінах Старога замка.

 

Жанчына хавае сваю фрызуру ў часе дажджу пад пластыкавым мяшком. Вуліца Савецкая.

 

Субота. Дзеці ідуць з сінагогі. Вуліца Стэфана Баторыя.

 

Вялікая частка гістарычнага цэнтру ў Горадні знаходзіцца на рэканструкцыі.

 

Імправізаваны міні-бар падчас вясельнай цырымоніі.

 

Савецкая плошча падчас сельскагаспадарчага кірмашу.

 

Хлопчык з балёнікамі на вуліцы Савецкай.

 

Традыцыйны восеньскі кірмаш. Савецкая плошча.

 

Стыль гарадзенскіх торбачак.

 

Гарадзенцы ідуць з імшы ў касцёле Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Вуліца Карла Маркса.

 

Турысты глядзяць на пажарную вежу на Замкавай вуліцы.

 

Вуліца Стэфана Баторыя. Нядзеля.

 

Апусцелая вуліца Тэльмана ў суботу.

 

Моладзь бавіцца ля будынка Драматычнага тэатра. Вуліца Маставая.

 

Горадня — верагодна, горад тралейбусаў. Па вузкіх вулачках горада іх рух вельмі актыўны. Савецкая плошча.

 

Вуліца Савецкая. Вечар. Пятніца.