Жыхароў Белавежскай пушчы частуюць салёнымі прысмакамі
Таблеткі-лізунцы выступаюць як замена солі і маюць свой індывідуальны склад для кожнага віду жывёл. Напрыклад, корм для ласёў і казуль менш канцэнтраваны, чым для зуброў. Дарэчы, менавіта гродзенскае прадпрыемства, адзінае ў краіне, робіць лізунцы для жыхароў Белавежскай пушчы.
Склад таблетак распрацаваны гарадзенскімі навукоўцамі. Лізунцы забяспечваюць арганізмы лясных звяроў мінераламі і вітамінамі. У прыватнасці, у іх утрымліваюцца фасфаты кальцыя для росту рогаў. Адна таблетка важыць ад 5 да 10 кілаграмаў і вырабляецца на аснове солі.
Жывёлы ўжо рассмакавалі новы пачастунак і па сцвярджэнням распрацоўшчыкаў, ён ім спадабаўся.