Папярэдзілі за “няправільную” газету ў машыне
Падставай для гэтага сталі друкаваныя выданні непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс – газета “Glos znad Niemna na uchodzstwie” і часопіс “Magazyn Polski”.
Гэтыя выданні ляжалі ў аўтамабіле Анджэя Пісальніка і былі канфіскаваныя супрацоўнікамі праваахоўных органаў у чэрвені.
На думку пракуратуры, перавозка незарэгістраваных выданняў з’яўляецца парушэннем заканадаўства.
Анджэй Пісальнік падставы папярэджання бачыць зусім у іншых прычынах:
– Я лічу, што гэтыя захады з’яўляюцца спробай абмежаваць распаўсюд паланійных друкаваных выданняў. Гэта выглядае даволі дзіўным, бо на мой погляд трэба папярэдзіць некалькі тысяч кіроўцаў, каб яны не мелі ў аўтамабілях забароненых у краіне газет і часопісаў. Калі яны абралі такі шлях, то перад імі яшчэ вялікая праца.
Паводле Радыё Рацыя
Фота Анджэя Пісальніка з сайта http://gdb.rferl.org