І ў паветры і на вадзе

|

Верталёт знаходзіцца на балансе асобнай авіяцыйнай эскадрыллі памежнай службы, якая дыслакуецца ў Паставах (Віцебская вобласць). Па рашэнні Дзяржпагранкамітэту або па запыце начальнікаў памежных атрадаў або памежных груп верталёт вылятае для патрулявання вызначанага ўчастку мяжы.

 

 

 

 

 

Акрамя таго, атрымана новае ўнікальнае маламернае судна – кацер «Шквал». Манеўраны, хуткасны, незвычайна ціхі кацер – беларуская распрацоўка. Усяго на ўзбраенні ў памежнікаў 4 такіх машыны. Гродзенскі «Шквал» нясе службу па ахове воднай мяжы па рацэ Нёман на памежным пасту Прывалкі. У зоне адказнасці аддзялення берагавой аховы – 18 кіламетраў ракі.

 

Па інф. і фота prosto_free