Электраэнергія са смецця

На сённяшні дзень ад Сусветнага банку атрымана два мільёны даляраў на набыццё неабходнай тэхнікі і вялікагрузных машын. Мэта першага этапу будаўніцтва зменьшыць колькасць смеццевых пляцовак у Гродзенскай вобласці.

 

Другая лінія будаўніцтва мае атрымліваць са спалення смецця біягаз і пераапрацоўваць яго ў электраэнергію. Гэта запатрабуе дадатковых 60 мільёнаў даляраў. Зараз гэты праект знаходзіцца ў стане эканамічнага абгрунтавання. Спецыялістамі будзе выкарыстаны досвед Швецыі і Польшчы.

Было абрана і новае месца будоўлі заводу. Прадпрыемства размяркуецца на дзеючай пляцоўцы ў 20 кіляметрах ад Гродна, ля вёскі Выселка Рогачы.