Турысты пойдуць у падвалы

У 18-19 стагоддзях у падвалах змяшчаліся гандлёвыя лаўкі і склады. Плошча некаторых з іх складае сотні квадратных метраў. Гарадскія ўлады разам з гісторыкамі Ігарам Трусавым і галоўным спецыялістам упраўлення культуры Гродзенскага гарвыканкама Вольгай Мацко аглядзелі некаторыя памяшканні. Па іх словах гэта быў толькі пробны агляд, але ён паказаў добры стан некаторых падвалаў. 

Гісторык Андрэй Вашкевіч нагадвае, што яшчэ некалькі год таму, пад час рэканструкцыі Савецкай плошчы была прапанова зрабіць нешта падобнае з падмуркамі палаца Радзівілаў. Аднак, далей за размовы справы не рушылася. Насамрэч, існуе колькі падвалаў і падземных праходаў у добрым стане і яшчэ больш засыпаных. Перад усім пад крамай “Ратушны”, двухпавярховым падвал піўзавода, памяшканні пад будынкам “Прыёрбанку” і ход паміж Фарным касцёлам і іезуіцкім калегіумам. Аднак, лепш было б пачаць з верху. Значна больш будынкаў у гістарычнай частцы гораду ніяк не выкарыстоўваюцца – нагадвае гісторык.