Заселены востраў: фоташпацыр па Альшанцы
Пачынаем наш шпацыр з прыпынку “Вялікая Альшанка”. Дабрацца сюды можна на пяці аўтобусах і дзвюх маршрутках, дарога з цэнтра горада займае паўгадзіны.
Здалёк бачна прадпрыемства “Хімвалакно” і адкрываецца панарама горада.
5 align=”” alt=”Ольшанка Альшанка мікрараёны Гродна микрорайоны” width=”725″ height=”444″ >
Пад бокам – пасёлак Фабрычны і Паўднёвы.
0 align=”” alt=”Ольшанка Альшанка мікрараёны Гродна микрорайоны” width=”725″ height=”489″ >
2 align=”” alt=”Ольшанка Альшанка мікрараёны Гродна микрорайоны” width=”725″ height=”461″ >
На прыпынку мітусяцца бабулькі: прадаюць бульбу, яблыкі, часнык – усё з уласных агародаў.
4 align=”” alt=”Ольшанка Альшанка мікрараёны Гродна микрорайоны” width=”725″ height=”418″ >
Побач з новай вялізнай школай раскінуўся скверык з лавачкамі, каменнямі і дзіўнымі скульптурамі.
8 align=”” alt=”Ольшанка Альшанка мікрараёны Гродна микрорайоны” width=”725″ height=”461″ >
9 align=”” alt=”Ольшанка Альшанка мікрараёны Гродна микрорайоны” width=”725″ height=”481″ >
Бадай, самае зялёнае месца ва ўсім мікрараёне – утульны парк з дзіцячымі пляцоўкамі і лавачкамі пад дрэвамі.
Тут вельмі часта можна сустрэць мамачак з калыскамі ды дзяцей – у мікрараёне пасялілася шмат маладых ды шматдзетных сямей.
Але агулам мікрараён – урабаністычны маналіт. Вакол – дамы ды будоўлі, высаджаныя яшчэ пакуль маладзенькія дрэўцы не паспелі надзяліць утульнасцю вуліцы.
Мікрараён праектаваў, напэўна, аматар фэншую і японскага дзэну: на ўскрайку, уздоўж праспекту, стаіць шмат лавачак з відам на шырокія адкрытыя прасторы. Вечарам тут можна пабачыць неверагодныя закаты.
Побач з невялікім ляском будуецца касцёл. У парафіі ў Альшанцы каля 3000 вернікаў, якія пасля доўгіх змаганняў атрымалі дазвол на будаўніцтва каталіцкага храма.
Кідаюцца ў вочы веладарожкі, якія апаясваюць увесь мікрараён. У сезон тут часта можна пабачыць веласіпедыстаў, а раніцай і вечарам – бегуноў.
У многіх дварах яшчэ ёсць пустыры – магчыма, ў будучыні на гэтых месцах з’явяцца крамы, аптэкі ці нешта яшчэ. Дарэчы, мікрараён – сапраўднае эльдарада для бізнесу, бо пакуль тут яшчэ мала што ёсць: дабудоўваецца другая па ліку крама, напачатку верасня аткрылася першая і пакуль адзіная аптэка.
Мікрараён усё яшчэ дабудоўваецца. Але гэтыя дамы – ужо апошнія, пасля іх сдачы будоўля прыпыніцца.
Гэта раён з, бадай, самымі прыгожымі назвамі вуліц: Уладзіміра Караткевіча, Напалеона Орды, Францішка Багушэвіча, Агінскага.
У кожным дворыку – яркія дзіцячыя пляцоўкі.
Вельмі шмат парковачных месцаў. Раён праектаваўся так, каб пад кожную кватэру было адно машынамесца. Ёсць паркоўкі і для інвалідаў.
Але асноўны пейзаж раёну – рознакаляровыя панелькі.
Фоташпацыр: На Дзевятоўцы добрае надвор’е, а на Брайтан Біч ізноў ідуць дажджы