Вайцюшкевіч: “Горадня – мая радзіма!”

|

Гэтым разам заля на Будзёнага 48а сабрала больш сотні слухачоў. Вайцюшкевіч шмат жартаваў, імправізаваў, але, разам з тым, выканаў з-большага старыя ўлюбёныя ўсімі хіты: “Сцяг”, “Красуня вясна”, “Я нарадзіўся тут” і інш. Некалькі песняў, праўда, было і з новых альбомаў.

 

Гродна Вайцюшкевіч назваў сваім родным горадам: “агра-сядзіба Вайцюшкі адсюль не так і далёка – сотня кіламетраў – па маскоўскіх мерках зусім ня шмат!”, а пасля выканання хіта “Нёман” запрасіў усіх гарадзенцаў схадзіць на рэчку.

 

Творчая сустрэча з бардам адбылася ў рамках Дзён Святога Губерта, якія штогод на пачатку лістапада праводзіць ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка”.

 

 


 

Фота Вольгі Мілавай