Футбалісты з Ліды скараюць Еўропу

|

Права выступаць на гэтай стадыі турніра каманда з Ліды заваявала ў пачатку кастрычніка пасля перамогі ў адборавым турніры, які праходзіў у Венгрыі.

 

Там нашыя хлопцы апярэдзілі гаспадароў, а таксама харватаў і брытанцаў.

 

У першай сустрэчы элітнага раўнду, матчы якога праходзяць у Мадрыдзе, “Лідсельмаш” адолеў 12 лістапада французкі “Крэмлен Бісэтр” з лікам 4-2.

 

13 лістапада беларусы згуляюць са славенскім “Добавацам”, а праз два дні – з гаспадарамі і фаварытамі турніру – іспанскім “Інтэрам-Мовістар”. 

 

Гэтая каманда ўжо тройчы выйгравала міні-футбольную Лігу Чэмпіёнаў – у 2004, 2006 і 2009 гг.

 

Глядзіце, які прыгожы прамацыйны ролік падрыхтавалі іспанцы да гэтага турніра:

 

Пераможца турніру з удзелам гэтых чатырох каманд згуляе ў “Фінале чатырох” Кубка УЕФА.