Расія, Беларусь і Казахстан разгледзяць павышэнне пошлін на інтэрнэт-пакупкі

|

Паводле аднаго з варыянтаў, які будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні, прапануецца спаганяць пошліну ў памеры 15 еўра з пасылак, кошт якіх складае 22-150 еўра, а вага не перавышае 10 кілаграмаў. У выпадку, калі пасылка важыць больш, то дадаткова прапануецца спаганяць 30 працэнтаў ад мытнага кошту. Пасылкі вагой да кілаграма і коштам ніжэй 22 еўра пошлінай абкладацца не будуць.

 

Другі варыянт прапануе абкладаць пошлінай у памеры 10 еўра ўсе тавары коштам да 150 еўра і вагой да 10 кілаграмаў. У выпадку перавышэння вагі або кошту збор складзе 10 еўра плюс 30 працэнтаў ад кошту пакупкі. Ніякіх канчатковых рашэнняў наконт павышэння пошлін з боку Еўразійскай эканамічнай камісіі, у якую ўваходзяць Расія, Казахстан, Беларусь, Арменія і Кіргізія, прынята не было, падкрэслівае “Коммерсант”.

 

Пытанне аб мытных зборах у электронным гандлі сапраўды стаіць у парадку дня пасяджэння, пацвердзілі ў ЕЭК. “Казаць пра тое, што на ім будуць прынятыя нейкія канкрэтныя пастановы ці рэзалюцыі, нельга: савет ЕЭК будзе абмяркоўваць сітуацыю, а да якога рашэння прыйдзе і ці прыйдзе – гаварыць заўчасна”, – адзначае суразмоўца “Коммерсанта”.

 

Фота: Канстанцін Мельніцкі / Коммерсантъ