У Гродне невядомыя разбілі адзіны ў Беларусі рарытэтны Fiat Bertone

|

Аўтамабіль быў прыпаркаваны на стаянцы каля лазні на Вішняўцы (вул. Хімікаў). Раніцай 23 лістапада ўладальнік пабачыў машыну без бакавога шкла, з расколінамі на ветравым шкле і драпінамі на капоце. Машыну білі нагамі і палкамі.

– Не магу ўявіць, каму было трэба разбіць гэты аўтамабіль, – паведаміў AutoGrodno.by уладальнік Максім. – На Fiat выявілі сляды ад чаравікоў 41 памеру. Зламыснікі нічога не ўзялі з салона, нават пачак цыгарэт засталася ляжаць на бачным месцы.

 

Яшчэ зусім нядаўна Fiat x1-9 Bertone выглядаў так:

Унікальны аўтамабіль ужо больш за 10 гадоў у Гродне. За гэты час яго шмат разоў перапрадавалі, ніхто не адважваўся ўзяцца за яго рэстаўрацыю, акрамя цяперашняга ўладальніка Максіма. Хлопец перафарбаваў аўтамабіль з зялёнага ў чырвоны колер, перашыў салон, цалкам абслужыў рухавік і хадавую частку.

 

– Ветравое шкло ўжо ўдалося знайсці ў Польшчы. Разам з дастаўкай абыйдзецца ў раёне 400 USD, – кажа Максім. – Бакавое шкло пакуль знайсці не змог.

 

Наколькі нам вядома ад ранейшага ўладальніка, бакавое шкло для Fiat Bertone рабілі пад замову ў Літве.

 

Вандалы разбілі машыну паміж 20 і 23 лістапада. Калі вам нешта вядома пра зламыснікаў, калі ласка, патэлефануеце ўладальніку машыны па нумары: +375 (29) 5948109.