У галерэі “Крыга” адкрылася выстава прысвечаная Адаму Міцкевічу

Свае працы для тэматычнай выставы, прысвечанай паэту, прадставілі як маладыя мастакі, так і прафесіяналы сваёй справы. Арганізатарам выступіла Яніна Пільнік – старшыня Арганізацыі польскіх мастакоў у Беларусі.

Імпрэза праходзіла пад жывую музыку часоў Міцкевіча, а музыка Алесь Дзянісаў выканаў песню “Адам Міцкевіч” на верш Алеся Чобата. Таксама ў галерэю завіталі галоўны “дылетант” краіны Юры Жыгамонт і прафесар Аляксей Пяткевіч, які расказаў пра пераклад “Пана Тадэвуша” на беларускую мову. Гэтай справай займаўся Браніслаў Тарашкевіч, калі сядзеў у гродзенскай турме.


 

Фота Яна Лялевіча