Алега Пронскага пераразмеркавалі

|

Менавіта пераразмеркаваннем пагражалі Алегу супрацоўнікі КДБ падчас сустрэчы ў мінулым месяцы. Нібыта гаспадарка ў Шчучынскім раёне, у якую ён размеркаваны, можа адмовіццца ад спецыяліста, вядомага сваёй грамадска-палітычнай дзейнасцю.

Праўда, абяцанні выслаць хлопца ў Гомель не спраўдзіліся. Яго перанеслі ў СПК імя Кляцкова Ашмянскага раёну.

Алег – каардынатар кампаніі “За еўрапейскую Мастоўшчыну”. Відаць, эксперыментальная база ў вёсцы Руткевічы Шчучынскага раёну занадта блізка, бо ўсяго ў 20 км, ад Мастоў – дзе жыве і займаецца сваёй дзейнасцю Пронскі.

Аднак і на новым месцы ён не збіраецца губляць час: у інтэрв’ю Радыё Рацыя ён паведаміў, што мае намер стварыць суполку “Руху за Свабоду” і ў Ашмянскім раёне.

Паводле Радыё Рацыя