«За Нараджэнне!»: на Гарадзеншчыне адчыніўся першы кабінет па перадабортным кансультаванні

Першы такога кшталту кабінет быў заснаваны ў 2010 годзе ў Полацку.

 

– “За дзесяць месяцаў гэтага года было пракансультавана 270 жанчын, якія хацелі перапыніць цяжарнасць. 47 з іх змянілі сваё рашэнне” – пракаментаваў вынікі працы такіх кабінетаў на Віцебшчыне галоўны спецыяліст па арганізацыі медыцынскай дапамогі ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Міхаіл Шур, які завітаў на адкрыццё кабінета ў Гродне.

 

Крызісная цяжарнасць звязана з перажываннем жанчынай цэлай віхуры пачуццяў ў дачыненні да сваёй цяжарнасці: з аднаго боку – ёсць жаданне захаваць цяжарнасць, з іншага боку – адмовіцца ад яе.

 

– “Жанчыны перарываюць цяжарнасць, сутыкаючыся з матэрыяльнымі і жыллёвымі цяжкасцямі, страхам перад фізічнымі і маральнымі цяжкасцямі. Складаныя адносіны ў сям’і, у большай ступені з маці і з бацькам дзіцяці таксама з’яўляюцца адной з прычын жадання зрабіць аборт” – тлумачыць псіхолаг жаночай кансультацыі Юлія Кузміцкая і дадае, што перарваўшы ж цяжарнасць жанчыны сутыкаюцца з адчуваннем спустошанасці, крыўды, віны, пакутаў сумлення, сораму, зніжэння самаацэнкі, парушэннямі сну, апетыту, сэксуальных жаданняў. Жанчына прызнаецца, што адчувае палёгку пасля аборту, але “росквіт” сімтаматыкі адбываецца праз 3 -5 гадоў пасля перапынення цяжарнасці.

 

У гродзенскім дэпо асвяцілі тралейбус, які будзе прапагандаваць адмову ад абортаў

 

У гарадзенскім кабінеце «За Нараджэнне!» жанчыне, якая сумняецца, ці пакінуць дзіця, будзе прадстаўленая як псіхолага-псіхатэрапеўтычная, так і сацыяльная ды прававая дапамога, а пры патрэбе, з улікам веравызнання – нават духоўная падтрымка.

 

Звярнуцца ў кабінет у працоўныя дні з 8.00 да 20.00 можа любая гарадзенка.

 

Пры гэтым ад яе не будуць патрабаваць прадставіць дакуманты. Па жаданні, кансультаванне можа быць ананімным.

 

Запісацца на прыём можна ў рэгістратуры жаночай кансультацыі №2 альбо па тэлефоне 56-71-06.

 

Фота аўтара