Фотафакт: чарговыя стогадовыя будынкі ў Гродне ў руінах
Закінутыя нежылыя будынкі каля вялікай аўтастаянкі (колішняга Нямецкага рынку) на вачах ператвараюцца ў руіны. Даху ўжо няма, другога паверху таксама. Пра элементы ўнутры і казаць не давозіцца.
Закінуты дом канца XIX стагоддзя парабудуюць у адміністрацыйны будынак з рэстаранам
Па словах будаўнікоў, кладка ў будынках надта слабая, раствор нетрывалы, таму і даводзіцца зносіць другі паверх. Але невядома, колькі паверхаў будзе мець новы будынак, які з’явіцца на месцы старых двух.
Гэтыя ж дамы ў 2012 годзе
Фота Вольгі Мілавай