Грошы з саломы навучыліся рабіць на Гродзеншчыне

|

У Свіслачы запрацавала першая ў Беларусі ўстаноўка па вытворчасці пелетаў: паліўнай сыравіны расліннага паходжання.


Усе гатункі саломы драбняцца, апрацоўваюцца, прэсуюцца і пакуюцца ў мяхі біг-бэгі.

У Свіслачы будуць вырабляць да 1,5 т пелет у гадзіну.

Пакупнікі ў Італіі і Германіі згодныя набываць усю прадукцыю і прапануюць плаціць за кожную тону 70-80 еўра.

Райвыканкам такімі перспектывамі вельмі задаволены. Новая вытворчасць дапамагае скарыстаць салому, якая гніе на палетках, працаўладкаваць 8 чалавек і атрымаць дадатковую крыніцу даходаў.

Эксперты сцвярджаюць, што пелеты паўнавартасна замяняюць вугаль, пры гэтым утвараецца ў 15-20 разоў менш попелу і ў 10-50 разоў – СО2. У развітых краінах пелеты -папулярная альтэрнатыва цвёрдаму паліву.

Па матэрыялах БелТА