Сезонныя зніжкі на чыгунцы
Гродзенская чыгунка прапануе толькі два міжнародных маршрута: цягнікі да Масквы і Піцера.
Плацкарты ў гэтых накірунках патаннеюць на 10 тысяч: квіток да Масквы будзе каштаваць 160 тысяч, да Піцера – 120.
На месцы ў купэ гродзенцы сэканомяць 20 тысяч беларускіх рублёў.
1 кастрычніка гродзенцаў чакаюць чарговыя зніжкі, яшчэ на 15-20 тысяч.
У даведцы чыгуначнага вакзала карэспандэнту “Твайго стылю” параілі планаваць падарожжа ў Расію на канец восені, пачатак зімы альбо вясну.
Летам і на перыяд зімовых святаў кошты квіткоў на міжнародных накірунках павялічваюцца на 25-30%.