У Баброўніках затрымалі беларуса з 15 кг. бурштына

|

Аўтамабіль 34-х гадовага беларуса быў накіраваны на ўзмоцнены дагляд, у час якога ў машыне выявілі расфасаваныя па пачках 15 кілаграмаў неапрацаванага бурштыну.

 

Як паведамляе bialystokonline са спасылкай на Падляскую мытню, мужчына патлумачыў, што перавозіў тавар па просьбе знаёмага і не ведаў, што ў пакетах.

 

Мытнікі ацанілі кантрабандны тавар у 15 тыс. злотых (каля 70 міліёнаў рублёў) і канфіскавалі яго. Мужчыне пагражае таксама вялікі штраф.