Змеі над возерам

|

Ініцыятарамі свята выступілі аматары японскай культуры з клуба “Геншыкен”, што збіраюцца ў гарадскім доме культуры.

Кіраўнік клуба паведаміў “Твайму стылю”, што нейкай адмысловай праграмы на фестываль не рыхтуецца: у 17 гадзін збяруцца тыя, хто хоча паўдзельнічаць у масавым запуску змеяў, і фестываль распачнецца.

У мінулым годзе ў падобным мерапрыемстве ўдзельнічалі 20 чалавек, сёлета арганізатары мерапрыемства спадзяюцца на большую колькасць зацікаўленых.

Самому зрабіць японскага паветранага змея зусім не проста. Летась гэта атрымалася толькі ў двух удзельнікаў фестываля, астатнія задаволіліся набытымі ў спецыяльных крамах.