“Нёман”- “Смаргонь” 1:1
За гульнёй, якая ў межах Чэмпіяната Беларусі адбывалася на стадыёне спартыўнага комплекса “Нёман” назіралі дзве з паловай тысячы гледачоў.
Гол у браму “Нёмана” на 83-яй хвіліне забіў Вярстак.
Ад паразы гродзенскую каманду выратаваў Дзянісевіч, які забіў гол на трэцяй дадатковай хвіліне за 15 секунд да канца матча.
На прэс-канферэнцыі пасля гульні трэнер “Смаргоні” А.Бразевіч адзначыў, што перамогі ў гэтым матчы каманда не заслугоўвала, гульня распалася на эпізоды, за некаторыя з якіх было сорамна.
Фота Яраслава Ванюкевіча