Канцэрт эксперыментальнай музыкі, тэатральная гасцёўня і кватэрнік: Куды схадзіць у Гродне на выходных 22-24 студзеня
“Памежны стан” Кацярыны Сумаравай
Кацярына Сумарава – яркая прадстаўніцы сучаснага беларускага мастацтва. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, сябра “Беларускага саюза мастакоў”, стыпендыятка “Вольнага даследавання” пры Акадэмii мастацтваў г. Каррара (Iталія), з’яўляецца ўдзельніцай больш за 40 персанальных і групавых выстаў, у тым ліку і міжнародных. Кацярына Сумарава – мастачка з выразна акрэсленай творчай пазіцыяй, прапануе гледачам праз свае беспрадметныя жывапісныя палотны прыняць удзел у своеасаблівым эмацыянальным дыялогу, пагрузіцца ў таямніцы чалавечай падсвядомасці.
Калі: 22 студзеня, 16.00
Дзе: Новы замак, вул. Замкавая, 20
За колькі: вернісаж бясплатна
Кватэрнік Сухарава, Пачывалава і Дзянісава
align=”” alt=”Алег Сухараў у краме Ц” width=”515″ height=”343″ >
Украінскі бард Алег Сухараў ужо сабраў у Гродна аншлаг. Гэтым разам музыкі збяруцца ў тым жа саставе, што і ў мінулы раз: Алег Сухараў, Іван Пачывалаў і Аляксандр Дзянісаў.
Калі: 22 студзеня, 18.30
Дзе: вул. Паўловскага 15/1
За колькі: падзякі ў капялюш
Скандынаўскі фолк-рок ад “Spiritual Seasons”
Гурт з Харкава прадставіць свой 11-ты альбом “Winter”. Старыя песні загучаць па-новаму дзякуючы абноўленаму саставу.
Калі: 22 студзеня, 19.00
Дзе: рэстаран “Тапаз”, вул. Гагарына, 41
За колькі: 70-100 тыс.
Спектакль “Свободная пара”
Калі мужу і жонцы за сорак гадоў і любімыя дзеці ўжо звілі свае гнёзды, узнікаюць неардынарныя праблемы. Жонка раптам заўважае, што муж аддаліўся ад яе настолькі, што ёсць небяспека страціць хай і з сярэднім дастаткам, але ўсё ж сваю дарагую сям’ю. Здрады мужа, на якія Антонія глядзела раней скрозь пальцы, пачынаюць прычыняць ёй боль. Жанчына адчайна раўнуе, выкарыстоўвае ўсялякія хітрыкі, каб вярнуць яго каханне.
Калі: 22 студзеня, 19.00
Дзе: Гродзенскі драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 45-50 тыс.
Абдымашкі, трохметровыя мядзведзі і танцы
Калі: 22 студзеня, 22.00
Дзе: МЦ “Галактыка”, вул. Лідская, 1
За колькі: 30-100 тыс.
Фестываль “Сезам-2016”
Гледачоў запрашаюць на конкурсную частку юбілейнага фестываля па тром танцавальным дысцыплінам: усходні танец, балівуд і трайбл.
Калі: 23 студзеня, 07.00 – 22.00
Дзе: клуб “База”, вул. Перамогі, 35
За колькі: 70-100 тыс.
Тэатральная гасцёўня
Тэатральная гасцёўня – гэта сустрэча з тэатрам у розных яго формах і праявах, гутаркі з вядомымі людзьмі тэатра, паказы незвычайных работ, скетчы, імправізацыі і шмат іншага. Вечар будзе складацца з некалькіх скетчаў, вакалу, эсэ-перформансу і спектакля-дуэта. У вечарыне паудзельнічаюць акцёры Гродзенскага абласнога тэатра лялек і Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Калі: 23 студзеня, 19.00
Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1
За колькі: 60 тыс.
Спектакль “Девичник над вечным покоем”
Пастаноўка расказвае пра трох сябровак, трох немаладых жанчын. Калісьці яны сябравалі сем’ямі. А калі іх мужы адыйшлі ў іншы свет, жанчыны пачалі ладзіць штомесячныя дзявочнікі на могілках. Да смерці мыжчын жанчыны паставіліся па-рознаму. Адна сяброўка не можа ўявіць сваё жыццё без мужа, а іншыя спадзяваюцца сустрэць каханне і пражыць рэшту жыцця ў радасці.
Калі: 23 студзеня, 19.00
Дзе: Гродзенскі драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 55-60 тыс.
Канцэрт эксперыментальнай музыкі
.K (tochka K) – one man band з Гродна. У 2014 праект выпусціў альбом “УниСон”, які атрымаў высокія адзнакі крытыкаў. З ім выступяць гітарыст Андрэй Кірэй (Le Fantôme Restaurant) і трып-хоп праект Outro Pin.
Калі: 23 студзеня, 19.00
Дзе: ДОМ46, вул. Лялевеля, 46
За колькі: даведацца можна на месцы
Спектакль “Игра любви и случая”
Гэтая гісторыя, напісаная ў XVII стагоддзі, падымае праблему, якая актуальная і ў наш час. Адвечны канфлікт бацькоў і дзяцей. З аднаго боку, гэта пакаленне дарослых паспяховых дзяцей, не гатовых да сур’ёзных адносінаў і якія недаверліва адносяцца да пачуццяў і сямейнага жыцця і, з другога боку, пакаленне бацькоў, якія ўсведамляюць, што шлюб, каханне, шчырыя пачуцці – гэта вечныя велічыні.
Калі: 24 студзеня, 19.00
Дзе: Гродзенскі драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 55-60 тыс.