Каты-прафесіяналы прадставяць Гродна на кандытарскай выставе ў Мінску

|

Каля 150 відаў прадукцыі прадэманструе “Гроднахлебпром” на міжнароднай выставе “Хлебная і кандытарская справа”.


“Смачная” выстава адкрыецца заўтра.

На ёй прадставяць свае вырабы майстры з Беларусі, Украіны, Расіі і Казахстана.

Гродзенскія кандытары ўпэўненыя, што наведнікаў зацікавіць адмыслова для выставы зробленае пано з хлеба “Карцінкі з вясковага жыцця” і так званыя здобныя каты-прафесіяналы, сярод якіх “Кот-бізнесмен”, “Кот-праграміст” і “Кот-марак”.

Начальнік камерцыйнага ўпраўлення прадпрыемства Д.У. Шавелёў распавёў “Твайму стылю”:

“У нас шыкоўны стэнд, які зойме больш за 60 квадратных метраў, і прадэманструе нашы лепшыя вырабы, гэта трэба бачыць. Выстава ладзіцца пяты год і кожны раз гродзенскія кандытары атрымліваюць узнагародны ў розных намінацыях, у пазамінулым годзе мы ўзялі гран-пры”.