Збіраемся на Ранчо альбо што трэба ведаць пра новага пабраціма Гродна
Старшыня гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой падпісаў дамову аб сяброўстве з Ранчо Кардова 22 студзеня.
Чаму менавіта з гэтым гарадком? Адказу на гэтае пытанне яшчэ трэба пачакаць. Пакуль жа канстатуем толькі тое, што выбар някепскі: горад багаты, знаходзіцца ў сонечнай Каліфорніі, мае досыць шматлікую славянскую дыяспару.
Вось так жыхары Ранчо Кардова візуалізавалі нядаўна гісторыю свайго горада
Пакуль цяжка ўявіць, як могуць развівацца культурніцкія і гаспадарчыя кантакты паміж двума гарадамі, падзеленымі такой адлегласцю, але іміджавыя выгоды для Гродна відавочныя. Як ні кажы – прарыў у Амерыку!