Аперэта, спаборніцтва бармэнаў і адкрыццё веган-бару: куды схадзіць у Гродне ў уікэнд 29-31 студзеня

|

Масавыя катанні на каньках у ГЦ “OldCity”

 

Калі:  29-31 студзеня – 13.00-23.00

Дзе: вул. Дубко, 17

За колькі: са сваімі канькамі – бясплатна, пракат – 30 тыс/г

 

 

Адкрыццё веганскага бара “Несцерка”

 

Першы веган-бар адкрыецца ў… тэатры. У меню – бургеры з бульбай, фалафель і іншыя стравы выключна з раслінных кампанентаў. На адкрыцці выступяць DJ Szmoltz (Гродна) i Denn Foxx (Мінск).

 

Калі: 29 студзеня, 19.00

Дзе: драмтэатра, вул. Маставая, 35

За колькі: за так

 

Тэатральная пятніца ў “Цудоўні”

 

У гэту пятніцу вы ўбачыце спектакль-акцыю маскоўскага “Театр.Doc” – “Зняважаныя пачуцці”. Па слядах пераследу арганізатараў выставы “Асцярожна, рэлігія!” і “Забароненае мастацтва”.

 

Калі: 29 студзеня, 19.00

Дзе: “Крама Ц”, вул. Вялікая Траецкая, 16

За колькі: падзякі ў капялюш

 

 

Спектакль “Цыганский барон” ад тэатра “Маскоўская аперэта”

 

Маладых людзей заўсёды цягне да прыгод. Малады барон Сандар Барынкай пакінуў родны дом і адправіўся бадзяцца па свеце. Прайшло некалькі гадоў, атрымаўшы неабходны жыццёвы вопыт, прыходзіць пара вярнуцца ў родны замак, але… Бацька памёр , замак разбураны, землямі распараджаецца прадпрымальны свінаводам Зупан, які катэгарычна адмаўляецца прызнаць у Барынкаі спадчынніка маёнтка… І тут у яго жыццё ўваходзіць маладая цыганка Сафі, якой ён робіць прапанову.

 

Калі: 29 і 30 студзеня, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 140-170 тыс.

 


Начная гульнятэка ад клуба “Портал”

 

Вас  чакаюць некалькі дзесяткаў настольных гульняў, добрая кампанія і кава з пячэнькамі.

 

Калі: 29 студзеня, 20.00

Дзе: “Портал”, вул. Вялікая Траецкая, 31

За колькі: 60 тыс.

 

 

Кавэр-бэнды ў кафэ “Чэмпі”

 

У пятніцу вы пачуеце Beauty and the beast, у суботу – Beach Boogie Band, у нядзелю – гурт “Свои”.

 

Калі:  29, 30, 31 студзеня, 21.00

Дзе: кафэ-бар “Чемпи”, вул. Антова, 29

За колькі: бясплатна

 

 

Metro Flair 2016: адборачны этап WFA Вялікага Шлему

 

Лепшыя бармэны Беларусі і блізкага замежжа збяруцца, каб паўдзельнічаць ў бітве, дзе ўсё вырашае майстэрства, спрыт рук, рэакцыя мозгу і, вядома ж, вопыт. Бармэны, якія пройдуць далей,  працягнуць бітву з лепшымі з лепшых.

 

Калі: 29 студзеня, 22.00

Дзе: клуб “База”, вул. Перамогі, 35

За колькі: уваход у клуб

 

 

 

Публічная лекцыя Зміцера Скварчэўскага “Традыцыйныя зімова-веснавыя святы”

 

Як вызначалі зіму і вясну? Якія сэнсы нашыя продкі ўкладалі ў святы Грамніцы, Валоссе, Масленіца? Як вылучаліся дні зімовага сонцастаяння і веснавога раўнадзенства, калі адзначаўся старажытны Новы год? Этнакрама “Цудоўня” запрашае на сустрэчу з гісторыкам і даследчыкам этнаграфіі Змітром Скварчэўскім. Ён раскажа пра даўнія традыцыі беларусаў, характэрныя рысы і асаблівасці зімовых і веснавых святаў.

 

Калі: 30 студзеня, 19.00

Дзе: “Крама Ц”, вул. Вялікая Траецкая, 16

За колькі: падзякі ў капялюш

 

 

Масавыя катанні на каньках у Лядовым палацы


Калі:  30 студзеня –  19:15, 20:45; 31 студзеня – 19:45

Дзе: вул. Камунальная, 3а

За колькі: Дарослы – 35 000 рублёў, дзіцячы – 17 500 рублёў, пракат канькоў – 20 000 рублёў

 

 

Спектакль “За двума зайцамі”

 

Нягледзячы на час напісання камедыі, яна будзе сучасная заўсёды. Людзі любяць выдаваць сябе за тых, кім яны не з’яўляюцца. Сын цырульніка Свірыд Голахвосты як раз спрабуе выглядаць адукаваным і «прасунутым» чалавекам, «джэнтэльменскага» выгляду. Прайграўшыся ў карты, ён вырашае паправіць свае справы, ажаніўшыся на багатай нявесце Проне Пракопаўне Сярко. Ён ужо ўяўляў сабе, якое шыкоўнае жыццё пачнецца на нявесціны грошы… Аднак, у гісторыю ўмешваецца цётка Проні, якая прагне выдаць замуж за «багатага пана» Голахвостага сваю дачку Галю.

 

Калі: 31 студзеня, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 60 тыс.

align=”” alt=”афиша гродно” width=”725″ height=”483″ >