Гродзенскія палякі ўзгадваюць пра вайну

|

Учора ў залі Саюзу палякаў адкрылася выстава, прысвечаная гэтай трагічнай даце.

 

Прэс-сакратар арганізацыі Ігар Банцар распавёў “Твайму стылю”:

“Выставу можна будзе наведаць па вечарах. На ёй змешчаны рэпрадукцыі тагачасных польскіх, ангельскіх, французскіх, амерыканскіх газет, расійскіх газет з бальшавісцкай прапагандай.

Сёння мы разам з Генеральным консулам і прадстаўнікамі кансулату аб’едзем ваколіцы Гародні, наведаем вёсачкі, малавядомыя мясціны, дзе ў 1939 годзе польскія войскі трымалі абарону, ускладзем кветкі, ушануем памяць загінулых.

У фінале ускладзем кветкі на вайсковых могілках, пасля чаго ў касцёле адбудзецца святая імша”.