Гарадзенскія сыры плануюць пастаўляць у Амерыку і Блізкі Усход

“Важна, што ў будаўніцтва цэха, а фактычна новага завода, прадпрыемства ўклала ўласныя сродкі. Будаўніцтва вялі без генеральнага забудоўшчыка, сваімі сіламі. Пры гэтым атрымалася завяршыць працы ў сціснутыя тэрміны, за 16 месяцаў пры нарматыве ў 26 месяцаў. Дарагое, самае сучаснае абсталяванне закуплялі ў вытворцы з устаноўкай пад ключ”, – адзначыла Марына Анікеева.

 

Цэх поўнага цыклу разлічаны на прыёмку і перапрацоўку да 400 т малака ў суткі. Сутачная вытворчасць сыру – каля 40 т. Новая вытворчасць ужо запушчана, неўзабаве чакаецца яе выхад на праектныя магутнасці. Плануецца выпускаць да 30 відаў сыру.

 

Вытворчасцю сыроў на прадпрыемстве займаліся і раней, у мінулым годзе выпушчана больш за 11,5 тыс. т. Каля 80% сыру рэалізуецца на экспарт. Пастаўляецца прадукцыя ААТ “Малочны свет” у Расію, Казахстан, Малдову, Туркменістан.

 

Асвойвае вытворца рынак Кітая, а таксама прапрацоўвае пытанне выхаду на рынкі ЗША і Канады. Зацікаўленасць у гродзенскай прадукцыі за акіянам ёсць, цяпер распрацоўваюцца лагістычныя маршруты. Прадставіць сваю прадукцыю вытворца плануе і на рынках Блізкага Усходу.

 

“Для выхаду на новыя рынкі правялі сур’ёзную працу не толькі па мадэрнізацыі вытворчасці, але і прайшлі ўсю неабходную сертыфікацыю, у тым лiку атрымалі халяльны і кашэрны сертыфікаты. Забяспечваем жорсткі кантроль якасці на ўсіх стадыях вытворчасці, ад пастаўкі сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі.

 

Для вытворчасці на 97% выкарыстоўваецца сыравіна гатунку экстра і вышэйшага гатунку”, – распавяла Марына Анікеева.

 

Як адзначыла суразмоўца, прадпрыемства нарошчвае экспарт і па іншых відах малочнай прадукцыі. На канец 2015 года больш за 60% выручкі ААТ “Малочны свет” прыпадала на экспарт. “Малочны свет” – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў малочнай галіны краіны. Акрамя галаўнога прадпрыемства ў Гродне, у яго склад уваходзяць цэх марожанага, вытворчыя цэхі “Скідзель” і “Бераставіца”, сельскагаспадарчае прадпрыемства “Аграсвет”. У ААТ працуе больш за 1,2 тыс. чалавек.

 

Фота produkt.by