У Гродне арганізавалі беларускамоўны буккросінг
Кнігі для абмену можна прыносіць на заняткі Мовы Нанова кожны панядзелак у 19.00 па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-63. Можна прыносіць літаратуру самых розных жанраў і для самага рознага ўзросту.
Прыносячы непатрэбную вам кнігу, вы будзеце ўдзельнічаць у развіцці беларускай культуры і захаванні прыроды!
Прынцыпы буккросінгу:
- прыносячы кнігу, вы свядома пакідаеце яе бясплатна
- прыносячы кнігу, вы дапушчаеце, што самі можаце нічога не ўзяць
- прачытаўшы кнігу, вы можаце яе аддаць далей, а можаце і пакінуць сабе.
Фота кніг, якія вы хочаце прынесці для абмену, можна папярэдне выкладаць у альбом групы Укантакце.
Удзельнічаць у беларускамоўным буккросінгу запрашаюцца як сталыя наведнікі курсаў Мовы Нанова, гэтак і людзі, якія не наведваюць заняткі.