Смачны фестываль з безлімітнымі піцай і сушы пройдзе падчас адкрыцця кафэ “Панарама”

|

Фестываль будзе эксперыментальным, і калі ён пройдзе паспяхова, то гарадзенцы яшчэ не раз змогуць наесціся ў такой форме продажу, а кафэ “Панарама” абзавядзецца ўласнай традыцыяй.


Фактычна, у кафэ адбудзецца рэбрэндынг. Раней яно працавала па графіку комплексу “Туран”, аднак з 6 сакавіка ўсё радыкальна зменіцца. Будзе новае меню і выгодныя акцыі. Напрыклад, плануецца прадставіць дзіцячае меню, нацыянальную кухню, піцу і сушы, якія ўваходзяць у катэгорыю страў хуткага харчавання.

 

Пастаяннай акцыяй будзе зніжка ў 50% на трэцюю піцу пры замове двух. Акцыя распаўсюджваецца і на сушы, што вельмі зручна для вялікай кампаніі. Пры замове страў на пэўную суму наведвальнікі з дзецьмі змогуць пакарміць іх бясплатна.