У Гродне лепшыя стралкі могуць выйграць падарунак каханым на 8 Сакавіка

Паспаборнічаць гродзенцам прапануюць у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і пнеўматычнага пісталета. Дыстанцыя для стральбы – 10 метраў. Для прыстрэлкі дадуць тры стрэлы, потым яшчэ дзесяць стрэлаў – залік.

 

“Прымеркаваны турнір да Міжнароднага жаночага дня. Любы можа пазмагацца за падарунак для сваіх любімых”, – адзначаюць арганізатары.

 

Нягледзячы на тое, што ў Гродне моцныя стралковыя традыцыі, падобны турнір тут арганізуюць ўпершыню. Калі эксперымент пройдзе паспяхова, то яго зробяць пастаянным. У “Дынама” спадзяюцца, што стральба стане нядрэнным варыянтам вольнага часу для гараджан.

 

Прыме турнір цір БФСТ “Дынама”, размешчаны ў Гродне на бульвары Ленінскага Камсамола. На спаборніцтвах арганізатары чакаюць аншлаг, запісацца можна як у дзень турніру, так і загадзя па тэлефоне. На сёння заяўкі на ўдзел падалі больш за 30 чалавек.