Следчы камітэт назваў самыя распаўсюджаныя карупцыйныя злачынствы Гарадзеншчыны

“Адзін з самых яркіх эпізодаў – дзейнасць начальніка падраздзялення аднаго з гродзенскіх будаўнічых трэстаў . Мужчына прычыніў шкоду прадпрыемству на суму каля млн рублёў, фіктыўна ўладкаваўшы на працу сваю жонку. Прычым, працаваць жонка павінна была землякопам, аднак на працу не выходзіла, знаходзячыся ў гэты час у іншым горадзе. Зарплату ж ёй спраўна налічвалі”, – распавёў Іосіф Леанко.

 

Паказальным можа стаць і справа ў дачыненні да кіраўніка Лідскай раённай бібліятэчнай сістэмы. Жанчына на працягу некалькіх гадоў налічвала падначаленым неабгрунтаваныя прэміі, якія потым забірала. Акрамя таго, яна атрымлівала дадатковы даход ад фіктыўных працаўладкавання і сумяшчальніцтва. Прычыненая шкода перавысіла 150 млн рублёў. Падобныя злачынствы былі выяўлены і ў Ваўкавыскай СДЮШАР.

 

“У Гродне ў суд накіравана справа былога кіраўніка аднаго з гаспадарчых падраздзяленняў аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна. Ён абвінавачваецца ў крадзяжы аўтамабіля і металалому, а таксама ў атрыманні хабараў ад зацікаўленых камерцыйных структур”, – адзначыў Іосіф Леанко. Прычым, выклікае пытанні прызначэнне мужчыны на адказную пасаду: ён неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы і дробны крадзеж, знаходзіўся на ўліку ў медыцынскай установе як пакутуючы ад алкагольнай залежнасці.

 

Заклапочанасць, па словах начальніка УСК па Гродзенскай вобласці, выклікае сітуацыя з карупцыяй у Лідскім раёне. Там расследуюцца і перададзеныя ў суд справы адразу некалькіх чыноўнікаў райвыканкама: тыя злоўжывалі службовым становішчам і бралі хабары.

 

Усяго ў 2015 годзе было зарэгістравана 271 злачынства карупцыйнай накіраванасці. Найбольшая колькасць злачынстваў было зарэгістравана ў ахове здароўя, органах дзяржкіравання, адукацыі і будаўніцтве.

 

Фота: miaistok.su