Лёс Мірскага замка давераны працоўнай групе

|

Рашэнне прынята на пазачарговам пасяджэнні навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны міністэрства культуры ў сувязі з тым, што папярэдні навуковы кіраўнік Дзмітрый Бубноўскі прызнаны вінаватым у парушэнні рэстаўрацыйных методык.

Кіруючыся з большага камерцыйнымі інтарэсамі арганізацыі, якая займалася рэстаўрацыйнымі працамі, сп.Бубноўскі парушыў аўтэнтычны выгляд замка і парка.

Зменена колеравая гама памяшканняў, знешні выгляд калодзежа, пабудаваны шкляны навес паміж карпусамі, знішчаны каштоўныя дрэвы і г.д.

Тым не менш Дзмітрый Бубноўскі, які нясе асабістую адказнасць за парушэнні, увайшоў у склад працоўнай групы разам з іншымі спецыялістамі.

Фота з сайта http://mw2.google.com