Вугальную электрастанцыю на Гродзеншчыне пабудуюць палякі?
Зацікаўленасць у рэалізацыі праекта будаўніцтва вугальнай станцыі ў Зэльве выказала буйная польская кампанія «Кульчык холдынг».
Польскае АТ «Электрабудова» гатова інвеставаць у арганізацыю вытворчасці аўтаматычных сістэм кіравання . Прадукцыя гэтага прадпрыемства і тэхналагічныя рашэнні, якія ўкараняюцца на ім, могуць быць выкарыстаны пры будаўніцтве Зэльвенскай вугальнай электрастанцыі і АЭС, якую збіраюцца будаваць на Астравеччыне.
Што да прыцягнення інвестыцый з боку польскіх кампаній, Аляксандр Азярэц адзначыў, што такія інвестыцыі разглядаюцца з пункту гледжання іх эфектыўнасці для бізнесу.
«Калі будуем станцыю ў Зэльве з паліўным складальнікам з Польшчы, адначасова мы павінны разглядаць пытанне экспарту электраэнергіі, каб тут у нас атрымалася эканоміка. Гэта значыць вугаль, які мы закупляем, павінен поўнасцю акупляцца продажам электраэнергіі», — растлумачыў ён.
Паводле БЕЛТА