Ланкійцы ірвуцца ў Еўропу

|

На рэжымную тэрыторыю яны заехалі на аўтамабілі “Форд Фокус”.

Замежныя грамадзяне аформленыя як парушальнікі пагранічнага рэжыму.

Трох грамадзян Шры-Ланкі пагранічнікі выявілі пры дапамозе службовай сабакі ў 150 метрах ад лініі дзяржаўнай мяжы. Пры гэтым вядома, што парушаць мяжу яны не збіраліся ў адрозненне ад групы былых суайчыннікаў, затрыманых на 30 хвілін раней.

Ланкійцы, затрыманыя першымі, паведамілі, што з’яўляюцца студэнтамі Віцебскага медуніверсітэта і ідуць у Еўропу ў пошуках лепшага жыцця.

У прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта таксама паведамілі, што мяжу Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза працягваюць “штурмаваць” грамадзяне Грузіі.

Так, 4—6 верасня быў затрыманы 21 грузінскі грамадзянін. Парушальнікаў выяўлялі на ўчастках Смаргонскага, Пінскага, Лідскага пагранічных атрадаў, Брэсцкай пагранічнай групы.

Паводле БелаПАН