Дракула? Бандыт? Хто жыве ў самым таямнічым гарадзенскім доме

Дзіўны гарадзенскі дом – адзін з самых высокіх прыватных катэджаў у Беларусі. Пабудаваны ён на перападзе рэльефу. З боку ракі першыя тры паверхі выкладзеныя блокамі для падмурка. Вышэй ідуць два паўнавартасныя паверхі з цэглы, а над імі – яшчэ два больш вузкіх ўзроўня. Зверху, як і належыць замку, – спічастая вежа. Такі стыль у архітэктуры быў папулярны ў пачатку і сярэдзіне 1990-х, калі прадпрымальныя беларусы пачалі займацца камерцыяй і ўкладваць заробленыя грошы ў будаўніцтва прыватных палацаў.

 

 

Onliner.by удалося пагаварыць з уладальнікам недабудаванага катэджа. Паказваць дом знутры ён не захацеў, але на некалькі нашых пытанняў адказаць ўсё ж пагадзіўся.

 

– Такі ж дом, толькі крыху ніжэй, ёсць у Барысаве. Яго ўладальнік прыязджаў сюды і дапамагаў нам. Будаваць пачалі годзе ў 92-м ці 93-м. Без дазволу. Думалі, усе дакументы атрымаем потым. А пакуль былі грошы – будавалі, – распавёў Уладзімір. – Зараз іншая праблема. Дакументы зрабілі. Засталося грошай зарабіць.
Усе гэтыя гады дом быў закансерваваны, таму не моцна пацярпеў ад часу і надвор’я.

 

 

– Ён высокі, але не такі ўжо вялікі, як вам здаецца, – працягвае гаспадар. – Тут метраў 200-250 жылой плошчы. На першым паверсе павінны быць кухня і зала, на другім – дзве спальні. А ўсяго, разам з вежай і падвалам, – метраў 700. Чуткі, што ходзяць па горадзе пра дом, выклікаюць ва Уладзіміра ўсмешку:

 

– Дракула? Бандыт? Ды чаго толькі не гавораць! Чуў нават пра сінагогу. Але ніхто не адгадаў, што гэта звычайны дом. А ўсім хочацца нейкай рамантыкі, нейкай таямніцы, містыкі. Так і нараджаюцца чуткі. А ў жыцці ўсё нашмат прасцей.

 

 

Фота: Максім Тарналіцкі